15 мая 2024 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Данілавіча Бінько (1934), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1999)
Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у в. Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніл Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.
11 лістапада 2022 г. — 90 гадоў з дня нарадження Любові Іванаўны Канановіч (1932–2012), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2006)
Любоў Іванаўна Канановіч нарадзілася 11 лістапада 1932 г. у в. Галева Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Аснежыцкага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Бацька ваяваў на фронце, маці дапамагала партызанам. Пасля вайны Люба атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе.